- 1 травня 2023, 11:51
Як расце Ўсходняя Эўропа Эўразвязу ў параўнанні з Беларуссю, РФ, Украінай
Эканоміка Усходняй Эўропы, гаворка тут пра 9 краінаў Эўразвязу — Булгарыя, Латвія, Летува, Мадзярыя, Польшча, Славаччына, Раманія, Чэхія, Эстонія — расце ў апошнія 15 гадоў хутчэй ня толькі Старой Эўропы, што зразумела, але і РФ.
Прычым па 2013 год дынаміка сукупнага (сярэднеўзважанага) па гэтых 9 краінаў рэальнага валавога ўнутранага прадукта і ВУП Расійскай Федэрацыі былі падобнымі, а пасля 2013-га Усходняя Эўропа пайшла ў хуткі рост, а вось Расія запавольнілася ў дынаміцы ВУП.
Вынік: за перыяд пасля 2006 года меньш за расійскі вырас толькі ВУП Латвіі, і толькі таму, што яна мацней за іншых упала ў глабальны крызіс 2008-09.
А вырас больш за іншых у рэальным вымярэнні ВУП Польшчы (Польшча з яе найбуйнейшай ва Ўсх. Эўропе эканомікай дала найбольшы ўнесак да дынамікі сумарнага ВУП гэтага рэгіёна).
Рэальны ВУП Беларусі рос найхутчэйшымі тэмпамі ва ўсходнеэўрапескім рэгіёне да 2014 года, а затым — рэзкае запавольванне, аніякага роста за перыяд 2015-22г. Пры гэтым за перыяд пасля 2000 года Беларусь за 21 год (да 2021-га ўключна) была першаў у ргіёне па рэальнаму росту ВУП. А па вынікам 2022-га — ужо 4-я.
Украіна запавольнілась яшчэ пасля 2011-га, у 2014-15гг., так і не аднавіўшыся пасля падзення ў 2009-м, — абвал, потым, пасля 2015-га — павольнае аднаўленне (невялікі прырост да ковід-крызіса), ну і вайна з 2022-га. Вынік — падзенне да ўзроўню 2000-га.
Рэальны рост эканомікі (валавога ўнутранага прадукта), +/-%
За 21 год (за перыяд 2001-2021гг.):
| Беларусь | +128 |
| Летува | +127 |
| Раманія | +116 |
| Польшча | +113 |
| Эстонія | +108 |
| Славаччына | +106 |
| Латвія | +96,8 |
| Булгарыя | +95,5 |
| Расея | +89,9 |
| Чэхія | +67,1 |
| Мадзярыя | +64,7 |
| Україна | +50,9 |
За 22 гады (за перыяд 2001-2022гг.):
| Летува | +131 |
| Раманія | +127 |
| Польшча | +124 |
| Беларусь | +118 |
| Славаччына | +110 |
| Эстонія | +105 |
| Латвія | +102 |
| Булгарыя | +102 |
| Расея | +85,9 |
| Мадзярыя | +72,3 |
| Чэхія | +71,2 |
| Україна | +6,95 |
Прагноз. За 23 гады (за перыяд 2001-2023гг.):
| Летува | +139 |
| Раманія | +133 |
| Польшча | +129 |
| Беларусь | +124 |
| Славаччына | +117 |
| Эстонія | +111 |
| Булгарыя | +107 |
| Латвія | +105 |
| Расея | +87,6 |
| Мадзярыя | +77,6 |
| Чэхія | +75,6 |
| Україна | +7,48 |



|
|
30
|
- 10:01 800 Плюс у Польщі: які зміни чекають бенефіціарів з нового року
- 09:17 МВФ визнав важливість стейблкоїнів у транскордонних платежах
- 30.08.2026
- 15:13 Ціни в супермаркетах можуть зрости через нові умови для постачальників
- 14:15 Дефіцит валюти порівняно із серпнем 2025 року зріс на 101%
- 13:32 Вересень може стати складним для гривні: що буде з курсом долара та євро
- 11:20 Готуємося до стрибків цін на долар та золото? Що буде з курсом цього тижня (відео)
- 10:40 Чи заберуть субсидію, якщо пенсіонер переїхав до дітей: пояснення ПФУ
- 08:41 Бізнес сплатив майже 3 млрд грн екоподатку: які регіони дали найбільше
- 29.08.2026
- 16:30 НБУ продовжує заливати ринок валютою: за тиждень продано $1,27 млрд
- 15:36 НБУ змінює порядок розрахунку курсу гривні до євро з 1 вересня


Коментарі - 2