- 30 квітня 2023, 9:57
ВУП (і ня толькі) Беларусі: вынікі, дынаміка, прагноз
Па Ўкраіне — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200323/
Па Расійскай Федэрацыі — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200348/
У 2022г. валавы ўнутраны прадукт Беларусі ўпаў у рэальным вымярэнні на 4,7%. Але ў даляравым эквіваленце ВУП РБ, наадварот, узрос на 4,6%. А зараз коўзны гадавы $-ВУП дасягнуў 8-гадовага піка 74,5 $млрд.
Гэтаму садзейнічала інфляцыя (Br-дэфлятар ВУП склаў у 2022г. +13,5%) пры невялікім падзенні Br-рубля (па сярэднеўзважанаму (па ВУП) курсу Br-рубель паслабеў у 2022г. да даляра толькі на 3,4%), што прывяло да росту даляравых коштаў ($-дэфлятар ВУП РБ у 2022г. склаў +9,8%).
Пазітыўны намінальны даляравы паказчык і стабільнасць Br-рубля — вынік моцнага ўздыму экспарту ў Расію ў грашовым (даляравым) вымярэньні: умацаванне расйскага рубля і санкцыі зрабілі расійскі рынак вельмі $-прэміальным, бо $-кошты значна там павялічыліся і знізілася харчовая канкурэнцыя.
Але пік пройдзены, і намінальны $-ВУП з-за падзення Br-рубля пойдзе ўніз. І па выніку 2023 года я прагназую падзенне $-ВУП РБ на 2,6%. Перш за ўсё за кошт падзення Br-рубля (па сяреднеўзважанаму па ВУП курсу) на 15,3% і інфляцыі (Br-дэфлятар ВУП прагназую ў памеры +9%).
Пры гэтым рэальны ВУП можа ўзрасці на 3% (пры сённяшніх, на зараз, геапалітычных і ўсіх іншых умовах, калі яны не зменяцца да канца года).
Ральны рост ВУП у II-IV кв. 2023г. здзейсніцца дзякуючы нізкай параўнальнай базе — значнаму падзенню ВУП год таму ў такіх жа кварталах 2022г.
Т.ч., уводныя па ВУП Беларусі такія.
2022г.
рэальнае падзенне ВУП: -4,7%
намінальны Br-ВУП: 191,4 млрд Br
Br-дэфлятар ВУП: +13,5%
намінальны прырост Br-ВУП: +8,2%
сярэднегадавы курс даляра: 2,64 Br/$
курс даляра на канец года: 2,73 Br/$
намінальны $-ВУП: 73,0 $млрд
прырост намінальнага $-ВУП: +4,6%.
сярэднеўзважаны (па ВУП) курс даляра: 2,62 Br/$
рост сяр./ўзв. курса даляра: +3,4%
$-дэфлятар ВУП: +9,8%
2023г. (мой прагноз)
рэальны рост ВУП: +3,0%
намінальны Br-ВУП: ~215 трлн Br
Br-дэфлятар ВУП: +9%
намінальны прырост Br-ВУП: +12,3%
сярэднегадавы курс даляра: 3,0 Br/$
курс даляра на канец года: 3,3 Br/$
намінальны $-ВУП: 71,1 $млрд
падзенне намінальнага $-ВУП: -2,6%.
сярэднеўзважаны (па ВУП) курс даляра: 3,0 Br/$
уздым сяр./ўзв. курса даляра: +15,3%
$-дэфлятар ВУП: -5,5%
прагноз — — пры сённяшніх (на зараз) геапалітычных та і ншых абставінах.




|
|
30
|
- 19:31 США вперше офіційно дозволили спотову торгівлю криптовалютами на товарних біржах
- 17:39 Долар та євро подешевшали на міжбанку у п'ятницю
- 16:21 Європол викрив злочинців, які через фейкові криптоплатформи «відмили» понад 700 мільйонів євро
- 15:45 Нацбанк зміцнив курс гривні перед вихідними
- 14:53 Загроза доларизації та фінансові шоки: МВФ попередив про ризики зростання ринку стейблкоїнів
- 13:17 Bitget представила масштабні оновлення GetAgent із розумнішими відповідями та безкоштовним доступом для всіх користувачів
- 13:14 Хардфорк Fusaka в Ethereum та підготовка до запуску токена SKR від Solana Mobile: що нового
- 12:06 Гнучкий курс від МВФ: Девальвація гривні та можливі наслідки (відео)
- 10:30 Курс валют: Долар в обмінниках подешевшав на 5 копійок
- 10:01 Середній офіційний курс гривні у листопаді послабився до долара на 1,1%, до євро — на 0,4% — НБУ


Коментарі - 2