- 30 квітня 2023, 9:48
ВУП (і ня толькі) Расійскай Федэрацыі: вынікі, дынаміка, прагноз
Па Ўкраіне — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200323/
Па Беларусі — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200353/
Намінальны валавы ўнутраны прадукт Расіі ў 2022 годзе дасягнуў у даляравым эквіваленце гістарычна рэкорднага памеру — $2,3 трлн.
Гэта адбылося дзякуючы… вайне і санкцыям, якія ня толькі паднялі сусветныя кошты на нафту і газ, але і (гэта галоўнае) садзейнічалі ўмацаванню расійскага рубля, бо еўры і даляры, што йшлі ў краіну ад экспарту, які моцна павялічыўся ў грашовым вымярэнні, прадаваліся ва ўмовах немагчымасці іх «складаваць» у ФНБ і ЗВР з-за пагрозы іх санкцыйнай замарозкі.
Расрубль падаражэў за год з 75 ₽/$ у пачатку 2022г. да 60 ₽/$ напрыканцы, а сярэднегадавы курс даляра ўпаў у 2022г. у параўнанні з 2021-м на 8,4%.
Пры гэтым рэальны ВУП РФ скараціўся ў 2022г. на 2,1%.
Але праблемы з бюджэтам прымусілі напрыканцы мінулага года укінуць добрую такую масу рублёў у бюджэт, вынік чаго — расрубль патаннеў з 60 ₽/$ да 80 ₽/$.
Таму намінальны даляравы ВУП Расіі ў 2023-м — рэзка ўніз, і па майму прагнозу будзе каля 2,1 $трлн (упадзе на 7,9%). Пры сярэдгнегадавым курсе 80 ₽/$ (рост на 20%), рэальным росце ВУП меньш за 1% і дэфлятары ВУП (інфляцыйным уздыме намінальнага ВУП) каля 10%.
Т.ч., уводныя такія.
2022г.
рэальнае падзенне ВУП: -2,1%
намінальны ₽-ВУП: 153,4 ₽трлн
₽-дэфлятар ВУП: +15,9%
намінальны прырост ₽-ВУП: +13,4%
сярэднегадавы курс даляра: 67,5 ₽/$
курс даляра на канец года: 70,3 ₽/$
намінальны $-ВУП: 2,305 $трлн
прырост намінальнага $-ВУП: +25,3%.
сярэднеўзважаны (па ВУП) курс даляра: 66,6 ₽/$
падзенне сяр./ўзв. курса даляра: -9,5%
$-дэфлятар ВУП: +28,1%
2023г. (мой прагноз)
рэальны рост ВУП: +0,9%
намінальны ₽-ВУП: ~170 ₽трлн
₽-дэфлятар ВУП: +10%
намінальны прырост ₽-ВУП: +11%
сярэднегадавы курс даляра: 80 ₽/$
курс даляра на канец года: 86 ₽/$
намінальны $-ВУП: 2,1 $трлн
падзенне намінальнага $-ВУП: -8%.
сярэднеўзважаны (па ВУП) курс даляра: 80,5 ₽/$
уздым сяр./ўзв. курса даляра: +20%
$-дэфлятар ВУП: -8,6%
прагноз — — пры сённяшніх (на зараз) геапалітычных та і ншых абставінах.




|
|
30
|
- 14:31 Світ рухається до масштабної продовольчої кризи
- 13:25 Уряд планує підвищувати податки: депутат Железняк розкрив деталі
- 11:52 Кому та на скільки підвищили пенсії з березня — дані ПФУ
- 11:17 Податкова анонсувала запуск нових податкових сервісів в «Дії»
- 09:46 НБУ попереджає про ризики через управління в Укрпошті. Вимагає створити наглядову раду
- 09:34 Українцям почали виплачувати Нацкешбек за січень
- 09:06 Вперше за 165 років на доларах замінять підпис казначея на підпис Трампа
- 27.03.2026
- 18:01 Долар продемонстрував рекордне місячне зростання за рік
- 17:29 Долар та євро подешевшали на міжбанку
- 16:03 НБУ встановив курси валют на понеділок: доллар подешевшав на 5 копійок, євро — на 12 копійок


Коментарі