- 28 апреля 2023, 23:34
ВУП (і ня толькі) Украіны: вынікі, дынаміка, прагноз
Па Беларусі — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200353/
Па Расійскай Федэрацыі — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200348/
Рэальны памер валавога ўнутранага прадукта Ўкраіны ўпаў да ўзроўню 2001 года. Але і перад 24.02.22. рэальны ВУП быў ніжэй за паказчык 2006-га, а зараз ужо на 25% меньш.
А вось ў намінальным даляравым вымярэнні перадваенны ВУП дасягнуў было ва Ўкраіне гістарычна рэкорднага памера 200 $млрд, перавысіўшы папярэдні рэкорд, што трымаўся 13 гадоў, і гэта нягледзячы на фізічнае змяньшэнне эканомікі пасля 2013-га (мінус Крым і большая частка Данбаса) — дзякуючы інфляцыйнаму і $-інфляцыйнаму чынніку, росту коштаў, у тым ліку ў далярах (вельмі значны $-дэфлятар ВУП).
І бягучае падзенне намінальнага даляравага ВУП з-за вайны нават значна меньш таго, што было ў 2014-15гг. Тут галоўны чыннік такога адносна невялікага падзення — шматмільярдная дапамога з боку ЗША, Эўропы і іншых краінаў, што дала магчымасць падтрымкі курса грыўні і бюджэтных расходаў (палова даходнай часткі бюджэта Ўкраіны зараз — знешнія паступленні).
А яшчэ цікавей дынаміка паказчыка «ВУП на душу насельніцтва», які нівелюе фізічнае скарачэнне краіны. Але тут трэба ведаць сколькі там народу.
Паколькі дакладнай колькасці населення Ўкраіны ня ведае сама дзяржава (апошні перапіс быў у 2001г., пару год таму быў ацэначны падлік паводле другасных паказчыкаў), а пасля 24.02.22. тым больш, я взяў на самога сябе смеласць ацаніць (падлічыць на аснове многіх дадзеных і чыннікаў) колькі зараз народу засталося ва Ўкраіне.
Выйшла, што з-за вайны (эміграцыя, акупацыя, натуральны дэмаграфічны абвал) насельніцва скарацілася за 1,5 гады больш чым на 5 млн чал.
І вось «дзякуючы» гэтаму скарачэнню сярэднедушавы $-ВУП упаў за 1.5 гады вайны нашмат меньш, чым у 2014-15 гг. і нават меньш чым у 2009-м.
А паколькі перадваенны сярэднедушавы $-ВУП дасягнуў гістарычнага максімуму, вельмі моцна павялічыўшыся пасля 2015 года (шмат чым таксама «дзякуючы» скарачэнню насельніцтва у пасля 2013г.), то падзенне сярэднедушавога паказчыка, што адбылося зараз, нават не дакаціла яго да 3-гадовай даўніны.
Прагназаваць тут далешую дынаміку можна толькі гаданнем. І я «нагадаў», што да канца 2023г. будуць вызвалены ўсе тэррыторыі да мяжы, што была перад 24.02.22., то бок і Марыюпаль у тым ліку.
Гэта дадасць сотні тысячаў дэакупаванага насельніцтва ў яе колькасць, плюс сотні тысяч вяпнуўшыхся з-за мяжы. А эканоміке — намінальны рост ВУП, таксама дзякуючы вялікай знешней дапамоге.
Уводныя па Ўкраіне такія.
2022г.
перадваннае колькасць насельніцтва — 36,5 млн чал.
колькасць насельніцтва на канец года — 31 млн чал.
рэальнае падзенне ВУП: -29,1%
намінальны ₴-ВУП: 5,191 ₴трлн
намінальнае падзенне ₴-ВУП: -4,8%
₴-дэфлятар ВУП: +34,3%
перадваенны курс даляра: 28,0 ₴/$
курс даляра на канец года: 38,5 ₴/$ (інтэгральны)
сярэднегадавы курс даляра: 34,3 ₴/$
намінальны $-ВУП: 151 $млрд
падзенне намінальнага $-ВУП: -24,7%.
рост сяр./ўзв. курса даляра: +26,5%
$-дэфлятар ВУП: +6,5%
2023г. (мой прагноз)
колькасць насельніцтва на канец года — 33 млн чал.
рэальны рост ВУП: +1%
намінальны ₴-ВУП: 6,300 ₴трлн
намінальны прырост ₴-ВУП: +21,4%
₴-дэфлятар ВУП: +20%
курс даляра на канец года: 40 ₴/$
сярэднегадавы курс даляра: 39 ₴/$
намінальны $-ВУП: 161 $млрд
узрост намінальнага $-ВУП: +6,8%.
рост сяр./ўзв. курса даляра: +13,7%
$-дэфлятар ВУП: +5,3%
прагноз — пры дэакупацыі да канца 2023г.да мяжы на 24.02.22..
|
30
|
- 16:01 Комиссия по ценным бумагам и биржам США одобрила первые гибридные ETF на базе биткоина и Ethereum
- 11:09 В Украине рассматривают изменение регулятора крипторынка
- 21.12.2024
- 16:00 Около 80 000 жителей Финляндии получили тепло от биткоин-майнинга
- 14:03 Пенсионное страхование: С начала года украинцы добровольно уплатили более 44 миллионов (инфографика)
- 11:11 ЕС может потерять криптоинвесторов из-за исключения USDT Tether из листинга
- 10:04 НБУ за неделю продал наибольший объем валюты на межбанке с 2022 года
- 20.12.2024
- 17:27 Курс валют на вечер 20 декабря: на межбанке доллар и евро подорожали
- 15:30 Сможет ли Cardano обойти Solana в бычьем ралли? ChatGPT указывает на XYZ как на скрытого лидера
- 13:42 Нацбанк смягчает ряд валютных ограничений
- 12:06 Падение биткоина и подорожание ASIC для майнинга: что нового на крипторынке
Комментарии