1 мая 2023, 15:57
Дынаміка намінальнага, у даляравым эквіваленце, валавога ўнутранага прадукта краін эўрапейскага рэгіёна
2
Был на сайте 17 октября 2024 в 04:20
Гомель
На Минфине с 14 мая 2011
Заблокировать
Записи
401 мая 2023, 15:57
Дынаміка намінальнага, у даляравым эквіваленце, валавога ўнутранага прадукта краін эўрапейскага рэгіёна
2
1 мая 2023, 11:51
Як расце Ўсходняя Эўропа Эўразвязу ў параўнанні з Беларуссю, РФ, УкраінайЭканоміка Усходняй Эўропы, гаворка тут пра 9 краінаў Эўразвязу — Булгарыя, Латвія, Летува, Мадзярыя, Польшча, Славаччына, Раманія, Чэхія, Эстонія — расце ў апошнія 15 гадоў хутчэй ня толькі Старой Эўропы, што зразумела, але і РФ. Прычым па 2013 год дынаміка сукупнага (сярэднеўзважанага) па гэтых 9 краінаў рэальнага валавога ўнутранага прадукта і ВУП Расійскай Федэрацыі былі падобнымі, а пасля 2013-га Усходняя Эўропа пайшла ў хуткі рост, а вось Расія запавольнілася ў дынаміцы ВУП. Вынік: за перыяд пасля 2006 года меньш за расійскі вырас толькі ВУП Латвіі, і толькі таму, што яна мацней за іншых упала ў глабальны крызіс 2008-09. А вырас больш за іншых у рэальным вымярэнні ВУП Польшчы (Польшча з яе найбуйнейшай ва Ўсх. Эўропе эканомікай дала найбольшы ўнесак да дынамікі сумарнага ВУП гэтага рэгіёна). Рэальны ВУП Беларусі рос найхутчэйшымі тэмпамі ва ўсходнеэўрапескім рэгіёне да 2014 года, а затым — рэзкае запавольванне, аніякага роста за перыяд 2015-22г. Пры гэтым за перыяд пасля 2000 года Беларусь за 21 год (да 2021-га ўключна) была першаў у ргіёне па рэальнаму росту ВУП. А па вынікам 2022-га — ужо 4-я. Украіна запавольнілась яшчэ пасля 2011-га, у 2014-15гг., так і не аднавіўшыся пасля падзення ў 2009-м, — абвал, потым, пасля 2015-га — павольнае аднаўленне (невялікі прырост да ковід-крызіса), ну і вайна з 2022-га. Вынік — падзенне да ўзроўню 2000-га. Рэальны рост эканомікі (валавога ўнутранага прадукта), +/-% За 21 год (за перыяд 2001-2021гг.): Беларусь +128 Летува +127 Раманія +116 Польшча +113 Эстонія +108 Славаччына +106 Латвія +96,8 Булгарыя +95,5 Расея +89,9 Чэхія +67,1 Мадзярыя +64,7 Україна +50,9 За 22 гады (за перыяд 2001-2022гг.): Летува +131 Раманія +127 Польшча +124 Беларусь +118 Славаччына +110 Эстонія +105 Латвія +102 Булгарыя +102 Расея +85,9 Мадзярыя +72,3 Чэхія +71,2 Україна +6,95 Прагноз. За 23 гады (за перыяд 2001-2023гг.): Летува +139 Раманія +133 Польшча +129 Беларусь +124 Славаччына +117 Эстонія +111 Булгарыя +107 Латвія +105 Расея +87,6 Мадзярыя +77,6 Чэхія +75,6 Україна +7,48
2
30 апреля 2023, 09:57
ВУП (і ня толькі) Беларусі: вынікі, дынаміка, прагнозПа Ўкраіне — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200323/ Па Расійскай Федэрацыі — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200348/ У 2022г. валавы ўнутраны прадукт Беларусі ўпаў у рэальным вымярэнні на 4,7%. Але ў даляравым эквіваленце ВУП РБ, наадварот, узрос на 4,6%. А зараз коўзны гадавы $-ВУП дасягнуў 8-гадовага піка 74,5 $млрд. Гэтаму садзейнічала інфляцыя (Br-дэфлятар ВУП склаў у 2022г. +13,5%) пры невялікім падзенні Br-рубля (па сярэднеўзважанаму (па ВУП) курсу Br-рубель паслабеў у 2022г. да даляра толькі на 3,4%), што прывяло да росту даляравых коштаў ($-дэфлятар ВУП РБ у 2022г. склаў +9,8%). Пазітыўны намінальны даляравы паказчык і стабільнасць Br-рубля — вынік моцнага ўздыму экспарту ў Расію ў грашовым (даляравым) вымярэньні: умацаванне расйскага рубля і санкцыі зрабілі расійскі рынак вельмі $-прэміальным, бо $-кошты значна там павялічыліся і знізілася харчовая канкурэнцыя. Але пік пройдзены, і намінальны $-ВУП з-за падзення Br-рубля пойдзе ўніз. І па выніку 2023 года я прагназую падзенне $-ВУП РБ на 2,6%. Перш за ўсё за кошт падзення Br-рубля (па сяреднеўзважанаму па ВУП курсу) на 15,3% і інфляцыі (Br-дэфлятар ВУП прагназую ў памеры +9%). Пры гэтым рэальны ВУП можа ўзрасці на 3% (пры сённяшніх, на зараз, геапалітычных і ўсіх іншых умовах, калі яны не зменяцца да канца года). Ральны рост ВУП у II-IV кв. 2023г. здзейсніцца дзякуючы нізкай параўнальнай базе — значнаму падзенню ВУП год таму ў такіх жа кварталах 2022г. Т.ч., уводныя па ВУП Беларусі такія. 2022г. рэальнае падзенне ВУП: -4,7% намінальны Br-ВУП: 191,4 млрд Br Br-дэфлятар ВУП: +13,5% намінальны прырост Br-ВУП: +8,2% сярэднегадавы курс даляра: 2,64 Br/$ курс даляра на канец года: 2,73 Br/$ намінальны $-ВУП: 73,0 $млрд прырост намінальнага $-ВУП: +4,6%. сярэднеўзважаны (па ВУП) курс даляра: 2,62 Br/$ рост сяр./ўзв. курса даляра: +3,4% $-дэфлятар ВУП: +9,8% 2023г. (мой прагноз) рэальны рост ВУП: +3,0% намінальны Br-ВУП: ~215 трлн Br Br-дэфлятар ВУП: +9% намінальны прырост Br-ВУП: +12,3% сярэднегадавы курс даляра: 3,0 Br/$ курс даляра на канец года: 3,3 Br/$ намінальны $-ВУП: 71,1 $млрд падзенне намінальнага $-ВУП: -2,6%. сярэднеўзважаны (па ВУП) курс даляра: 3,0 Br/$ уздым сяр./ўзв. курса даляра: +15,3% $-дэфлятар ВУП: -5,5% прагноз — — пры сённяшніх (на зараз) геапалітычных та і ншых абставінах.
2
30 апреля 2023, 09:48
ВУП (і ня толькі) Расійскай Федэрацыі: вынікі, дынаміка, прагнозПа Ўкраіне — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200323/ Па Беларусі — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200353/ Намінальны валавы ўнутраны прадукт Расіі ў 2022 годзе дасягнуў у даляравым эквіваленце гістарычна рэкорднага памеру — $2,3 трлн. Гэта адбылося дзякуючы… вайне і санкцыям, якія ня толькі паднялі сусветныя кошты на нафту і газ, але і (гэта галоўнае) садзейнічалі ўмацаванню расійскага рубля, бо еўры і даляры, што йшлі ў краіну ад экспарту, які моцна павялічыўся ў грашовым вымярэнні, прадаваліся ва ўмовах немагчымасці іх «складаваць» у ФНБ і ЗВР з-за пагрозы іх санкцыйнай замарозкі. Расрубль падаражэў за год з 75 ₽/$ у пачатку 2022г. да 60 ₽/$ напрыканцы, а сярэднегадавы курс даляра ўпаў у 2022г. у параўнанні з 2021-м на 8,4%. Пры гэтым рэальны ВУП РФ скараціўся ў 2022г. на 2,1%. Але праблемы з бюджэтам прымусілі напрыканцы мінулага года укінуць добрую такую масу рублёў у бюджэт, вынік чаго — расрубль патаннеў з 60 ₽/$ да 80 ₽/$. Таму намінальны даляравы ВУП Расіі ў 2023-м — рэзка ўніз, і па майму прагнозу будзе каля 2,1 $трлн (упадзе на 7,9%). Пры сярэдгнегадавым курсе 80 ₽/$ (рост на 20%), рэальным росце ВУП меньш за 1% і дэфлятары ВУП (інфляцыйным уздыме намінальнага ВУП) каля 10%. Т.ч., уводныя такія. 2022г. рэальнае падзенне ВУП: -2,1% намінальны ₽-ВУП: 153,4 ₽трлн ₽-дэфлятар ВУП: +15,9% намінальны прырост ₽-ВУП: +13,4% сярэднегадавы курс даляра: 67,5 ₽/$ курс даляра на канец года: 70,3 ₽/$ намінальны $-ВУП: 2,305 $трлн прырост намінальнага $-ВУП: +25,3%. сярэднеўзважаны (па ВУП) курс даляра: 66,6 ₽/$ падзенне сяр./ўзв. курса даляра: -9,5% $-дэфлятар ВУП: +28,1% 2023г. (мой прагноз) рэальны рост ВУП: +0,9% намінальны ₽-ВУП: ~170 ₽трлн ₽-дэфлятар ВУП: +10% намінальны прырост ₽-ВУП: +11% сярэднегадавы курс даляра: 80 ₽/$ курс даляра на канец года: 86 ₽/$ намінальны $-ВУП: 2,1 $трлн падзенне намінальнага $-ВУП: -8%. сярэднеўзважаны (па ВУП) курс даляра: 80,5 ₽/$ уздым сяр./ўзв. курса даляра: +20% $-дэфлятар ВУП: -8,6% прагноз — — пры сённяшніх (на зараз) геапалітычных та і ншых абставінах.
28 апреля 2023, 23:34
ВУП (і ня толькі) Украіны: вынікі, дынаміка, прагнозПа Беларусі — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200353/ Па Расійскай Федэрацыі — https://minfin.com.ua/blogs/maxxximus/200348/ Рэальны памер валавога ўнутранага прадукта Ўкраіны ўпаў да ўзроўню 2001 года. Але і перад 24.02.22. рэальны ВУП быў ніжэй за паказчык 2006-га, а зараз ужо на 25% меньш. А вось ў намінальным даляравым вымярэнні перадваенны ВУП дасягнуў было ва Ўкраіне гістарычна рэкорднага памера 200 $млрд, перавысіўшы папярэдні рэкорд, што трымаўся 13 гадоў, і гэта нягледзячы на фізічнае змяньшэнне эканомікі пасля 2013-га (мінус Крым і большая частка Данбаса) — дзякуючы інфляцыйнаму і $-інфляцыйнаму чынніку, росту коштаў, у тым ліку ў далярах (вельмі значны $-дэфлятар ВУП). І бягучае падзенне намінальнага даляравага ВУП з-за вайны нават значна меньш таго, што было ў 2014-15гг. Тут галоўны чыннік такога адносна невялікага падзення — шматмільярдная дапамога з боку ЗША, Эўропы і іншых краінаў, што дала магчымасць падтрымкі курса грыўні і бюджэтных расходаў (палова даходнай часткі бюджэта Ўкраіны зараз — знешнія паступленні). А яшчэ цікавей дынаміка паказчыка «ВУП на душу насельніцтва», які нівелюе фізічнае скарачэнне краіны. Але тут трэба ведаць сколькі там народу. Паколькі дакладнай колькасці населення Ўкраіны ня ведае сама дзяржава (апошні перапіс быў у 2001г., пару год таму быў ацэначны падлік паводле другасных паказчыкаў), а пасля 24.02.22. тым больш, я взяў на самога сябе смеласць ацаніць (падлічыць на аснове многіх дадзеных і чыннікаў) колькі зараз народу засталося ва Ўкраіне. Выйшла, што з-за вайны (эміграцыя, акупацыя, натуральны дэмаграфічны абвал) насельніцва скарацілася за 1,5 гады больш чым на 5 млн чал. І вось «дзякуючы» гэтаму скарачэнню сярэднедушавы $-ВУП упаў за 1.5 гады вайны нашмат меньш, чым у 2014-15 гг. і нават меньш чым у 2009-м. А паколькі перадваенны сярэднедушавы $-ВУП дасягнуў гістарычнага максімуму, вельмі моцна павялічыўшыся пасля 2015 года (шмат чым таксама «дзякуючы» скарачэнню насельніцтва у пасля 2013г.), то падзенне сярэднедушавога паказчыка, што адбылося зараз, нават не дакаціла яго да 3-гадовай даўніны. Прагназаваць тут далешую дынаміку можна толькі гаданнем. І я «нагадаў», што да канца 2023г. будуць вызвалены ўсе тэррыторыі да мяжы, што была перад 24.02.22., то бок і Марыюпаль у тым ліку. Гэта дадасць сотні тысячаў дэакупаванага насельніцтва ў яе колькасць, плюс сотні тысяч вяпнуўшыхся з-за мяжы. А эканоміке — намінальны рост ВУП, таксама дзякуючы вялікай знешней дапамоге. Уводныя па Ўкраіне такія. 2022г. перадваннае колькасць насельніцтва — 36,5 млн чал. колькасць насельніцтва на канец года — 31 млн чал. рэальнае падзенне ВУП: -29,1% намінальны ₴-ВУП: 5,191 ₴трлн намінальнае падзенне ₴-ВУП: -4,8% ₴-дэфлятар ВУП: +34,3% перадваенны курс даляра: 28,0 ₴/$ курс даляра на канец года: 38,5 ₴/$ (інтэгральны) сярэднегадавы курс даляра: 34,3 ₴/$ намінальны $-ВУП: 151 $млрд падзенне намінальнага $-ВУП: -24,7%. рост сяр./ўзв. курса даляра: +26,5% $-дэфлятар ВУП: +6,5% 2023г. (мой прагноз) колькасць насельніцтва на канец года — 33 млн чал. рэальны рост ВУП: +1% намінальны ₴-ВУП: 6,300 ₴трлн намінальны прырост ₴-ВУП: +21,4% ₴-дэфлятар ВУП: +20% курс даляра на канец года: 40 ₴/$ сярэднегадавы курс даляра: 39 ₴/$ намінальны $-ВУП: 161 $млрд узрост намінальнага $-ВУП: +6,8%. рост сяр./ўзв. курса даляра: +13,7% $-дэфлятар ВУП: +5,3% прагноз — пры дэакупацыі да канца 2023г.да мяжы на 24.02.22..
23 сентября 2022, 19:06
ВУП краін СНД и Ўсх.ЭўропыЯк зьмянілася эканоміка (ВУП) краін СНД и Ўсх.Эўропы: — за 1 год (II кв.2022 да даваеннага II кв.2021) — за 2 гады (II кв.2022 да кавіднага II кв.2020) — за 3 гады (II кв.2022 да дакавіднага II кв. 2019) — за 5 апошніх гадоў (II кв.2022 да II кв. 2017) Паводле афіцыйных дадзеных.
1
27 ноября 2018, 19:40
Внешняя торговля Украины
1
2 июля 2018, 22:58
Годовой ВВП (2 кв. 2017-го - 1 кв. 2018-го) стран СНГ и Восточной Европы (инфографика)
6 августа 2015, 09:02
Обзор валют стран СНГ и Восточной Европы в июлеbdg.by/news/authors/obzor-valyut-stran-sng-i-vostochnoy-evropy-v-iyule
Нет голосов
Комментировать
15 июля 2015, 07:53
ЗВР стран СНГ и Восточной Европы в июнеbdg.by/news/authors/zvr-stran-sng-i-vostochnoy-evropy-v-iyune